Вернуться на главную

“Івкон” збірае гасцей

Калі ваша сэрца раскрыта да дзіва і вы ўмееце глянуць на свет па-дзіцячы даверліва…   Калі вы здольны напоўна смакаваць дарункі жыцця… Калі вабяць вас нязведаныя дарогі, таемства легенд і міфаў… Калі вы гатовы адкрыць старадаўні куфар гісторыі… адолець лютага Цмока… перамагчы ў конкурсах, віктарынах ды спаборніцтвах на дужасць і спрыт … убачыць і расчытаць знакі лёсу…

вас насцігне… час адкрыццяў і знаходак. Бо цуд абавязкова аднойчы здараецца.

Далучайцеся да змагарных паходаў і пацешных забаў. Да варожбаў, спеваў, танцаў, гульняў... Да шляхецкага чыну жыцця – хоць на адзін дзень, у адным старадаўнім мястэчку... Дзе чакае свайго вынаходцу незвычайная цукерына Салодкае долі.

 Гэта цёплая згадка маленства. Гэта Радасць быць Разам! Распачнём “смачнае” пазнанне роднага Краю!

Падсаладзі дзень!

Цукеркавы фэст “Іvkon” – шыкоўная вандроўка ў мінуласць, у незвычайныя спаміны і прыгоды.

Толькі аднойчы ўлетку, толькі з “Івконам”

ЛАСАВАЦЦА – НЕ СТАМЛЯЦЦА!

 

 

16.06.2012 г.п. Івянец 14:00 ад пл. Свабоды

Чакаем Вас!

11.05.2012