Вернуться на главную
Цукеркавы Фэст "Ivkon-2016"
До фестиваля осталось:
-
-
-
дней
02.09.2013

Графік руху ўсіх транспартных сродкаў на 7-га верасня

7 верасня 2013 г  

   13.00                                                                                     г.п. Івянец  

Заклікаем на "Цукеркавы Фэст"

Даехаць да мястэчка Івянец магчыма наступным чынам:

Маршрутнае таксі ад станцыі метро "Каменная горка":

З Мінску на Івянец:

  • 9:00                    
  • 14:00
  • 19:00

з Івянца на Мінск:    

  • 7:00                                                                                     
  • 12:00                                                                                
  • 18:00

Аўтобусы:

з Івянца на Мінск:

  • 6:30
  • 7:03
  • 7:50
  • 8:00
  • 12:23
  • 15:20
  • 16:30
  • 18:45

З Мінску на Івянец ад Цэнтральнага аўтавакзалу:

  • 6:55
  • 8:50
  • 11:10
  • 16:10
  • 17:00
  • 18:45

 ад станцыі метро "Каменная горка":  

  • 15:50 
  • 19:56 (Сівіца)
Подробнее

7 верасня 2013 г  

   13.00                                                                                     г.п. Івянец  

Заклікаем на "Цукеркавы Фэст"

Даехаць да мястэчка Івянец магчыма наступным чынам:

Маршрутнае таксі ад станцыі метро "Каменная горка":

З Мінску на Івянец:

  • 9:00                    
  • 14:00
  • 19:00

з Івянца на Мінск:    

  • 7:00                                                                                     
  • 12:00                                                                                
  • 18:00

Аўтобусы:

з Івянца на Мінск:

  • 6:30
  • 7:03
  • 7:50
  • 8:00
  • 12:23
  • 15:20
  • 16:30
  • 18:45

З Мінску на Івянец ад Цэнтральнага аўтавакзалу:

  • 6:55
  • 8:50
  • 11:10
  • 16:10
  • 17:00
  • 18:45

 ад станцыі метро "Каменная горка":  

  • 15:50 
  • 19:56 (Сівіца)
Спрятать
28.08.2013

Цукеркавы фэст "Ivkon 2013"

7 верасня 2013 году, г.п. Івянец

ЦУКЕРКАВЫ ФЭСТ “IVKON”

Пачатак - 13.00 ад плошчы Свабоды

Асноўная дзея на сядзібе Пятра Дарагунцава

Заканчэнне – 20.00

 

Подробнее

Падсаладзі дзень!

Кандытарская кампанія “Івкон”,  Івянецкі музэй традыцыйнай культуры

 

7 верасня 2013 году, г.п. Івянец

ЦУКЕРКАВЫ ФЭСТ “IVKON”

 

Пачатак - 13.00 ад плошчы Свабоды

Асноўная дзея на сядзібе Пятра Дарагунцава

Заканчэнне – 20.00

 

Ласы дзень, вясёлы вечар  –                                                                                                                                                                      

верасовыя сустрэчы.

Пірагі, цукеркі, ладкі -

смакі хаткі-шакаладкі.

Спевы, музыка і гульні

і малечам, і матулям.

Пах дзяцінства, як заўсёды, -

карамелі цудны водар.

Поўна-поўніца шчадрот

на багаты, добры год.      

 

Заклікаем на Цукеркавы фэст у Івянец…

На фэст Новы - ВЕРАСОВЫ, АДМЫСЛОВЫ!

Прысвячаем Салодкае падарожжа ў гісторыю Краю дзятве ды моладзі.

Аднаўляем вытворчасць незабыўнай “Сливочной помадки”.

Рыхтуем “прэм’еру” новага ласунку.

7-га верасня з брамы навучальнага году фэстывальны звон абвесціць Шлях Пазнання. Шлях радасці і новых знаёмстваў.

Тут ЦУКЕРКА – каралеўна! Тут прыгожа, светла, спеўна…

 

…На старой панскай сядзібе:

·                рамантычныя івянецкія легенды

·                шчодры рамесны кірмаш

·                нацыянальныя стравы, напоі ды прысмакі

·                рыцарскія бойкі

·                дэгустацыя цукерак “Івкон”

·                сюрпрызы і дарункі

·                жывая музыка, спевы, танцы, гульні, конкурсы ды віктарыны

·                шляхецкія спрэчкі-пацехі

·                вечаровае фаер-шоу і вогнішча

 

Спіс удзельнікаў:

·                Анімацыйны тэатр “Майстэрня ўражанняў”

·                Гурт “PAWA”: FolkTronika

·                Фольк-мэталгурт “Лютавер'е”

·                Этнадыскагурт “Вырай”

·                Вандроўны тэатрык “Гістрыён”

·                Спеўны гурт “Сёмуха”

·                Этнагурт “На таку”

·                Этнагурт “Dzivasil”

·                Гудзьбітны гурт “Літы Талер” 

·                Гурт  “HardWood»

·                Фольк-рокгурт “Хорціца”

·                Народны фолькгурт “Тутэйшая шляхта”

·                Фальклорна-абрадавы гурт “Ракаўскі гасцінец”

·                Конна-гістарычны клуб “Залатая шпора”

 

…Найадметныя ўдзельнікі Верасовай Студыі, што разгорне працу на фэставай сядзібе, уварцяцца пасвячэння ў ганаровыя грамадзяне Вялікага княства Ласавання. А дзеля таго апранка мае быць з элементамі  верасова-філітовых колераў.

 

Цукеркавы фэст “Ivkon” - шчаслівае здарэнне

Цукеркавы фэст “Ivkon” – спатканне талентаў

 

ДЗІВА ГОДУ – АСАЛОДА!

Даведка:

+375 17 216 19 76

+375 17 72 53 5 83

+375 29 270 41 78

+375 25 927 00 87

www.ivkon.by

Выказваем падзяку кампаніі “Уся Паліграфія”

http://youtu.be/e4lFtdq4WI4

Спрятать
23.08.2013

Скуль узяўся-пайшоў Цукеркавы фэст?..

Івянецкі Цукеркавы фэст… Чацвёрты год Смачная вандроўка ў гісторыю з’ядноўвае ахвочых пазнаць свой Край і вядзе ў незвычайныя прыгоды. Ды яшчэ й падсалоджвае дзень ласункамі! 

Чацвёрты год мы ўсе разам, маладыя і сталыя,  івенчукі ды госці, шукаем чароўную цукерыну, патрапляючы ў далёкую прамінуласць, дзе жылі і ўчынялі лёсы слынныя продкі.

Подробнее

 

Дзіва году – АСАЛОДА!

Івянецкі Цукеркавы фэст… Чацвёрты год Смачная вандроўка ў гісторыю з’ядноўвае ахвочых пазнаць свой Край і вядзе ў незвычайныя прыгоды. Ды яшчэ й падсалоджвае дзень ласункамі!

                Чацвёрты год мы ўсе разам, маладыя і сталыя,  івенчукі ды госці, шукаем чароўную цукерыну, патрапляючы ў далёкую прамінуласць, дзе жылі і ўчынялі лёсы слынныя продкі.

                І вось на старой панскай сядзібе штогоду ажываюць паданьні пра ўзнікненне Івянца, велічна з’яўляецца заснавальнік мястэчка мудры князь Вітаўт і абвяшчае ўсю прастору Вялікім княствам Ласавання.

                Але перад гэтым… Перад гэтым, як і здараецца ў казачных падарожжах, змагаюцца Святло і Цемра, Дабро і Ліха за валоданьне магічным ключом ад Фэсту і ад прыцягальна-салодкага Княства.

                Перамагаюць, вядома, апекуны Івянца – князі, што валадарылі тут з веку ў век.  І нават Люты Змей, пажадны захапіць уладу над Смакатой, пераходзіць урэшце на бок Праўды. А Пушчавік, Лясныя Дзівы, Жар-Птах і Рыцары бароняць гэты райскі куточак блізу Налібоцкай пушчы ад усялякіх нягод і нашэсцяў харобра і неадступна.

Тым часам “былы гаспадар сядзібы” пан Дарагунцаў збірае ўсіх пахаджан да частавання.

                Дзіва дзіўнае, але так яшчэ здараецца на зямлі продкаў: казка робіцца быліцай, прывіды гуляюцца з малечай, а крылаты вершнік пралятае на сваім адданым кані, як ваяр-ахоўнік з далёкай мінуласці. Рамеснікі ж, гандляры, майстры і мастакі прывозяць на Фэст старадаўнасць і сучаснасць, традыцыю і вынаходніцтва.

                Спамінаюцца тут, сярод людзей добрых, і звычаі кухарскія: чаго толькі ні пакаштуеш з этнічнай самабранкі Гільдыі шэф-кухараў Беларусі!

Тым больш, што сёлета Цукеркавы фэст “перакачаваў” з летняй пары сонцазвароту на самы парог восені – у верасень, калі шчодрая прырода адорвае людзтва ўсялякімі дабротамі-смакотамі, і ласавацца на старой панскай сядзібе – усяго ўдосталь. 

А ўсё ж… да звыклай ужо дэгустацыі  ды шырокай продажы розных цукерак дадаецца… вясёлая праца Хаткі-шакаладкі. І ў ёй, у незвычайнай Хатцы-Шакаладцы, будзе “гаспадарыць” Шакаладны фантан.

Ці выпадаў вам калі шанец раптам, фантастычна перамясціцца ў Францыю?  А Хатка-Шакаладка такое прыемнае падарожжа ўладуе, вабна і нязмушана: смакуючы ФАНДЗЮ – кусманчыкі сьпелай садавіны, густа аблітыя шакаладам, што спакуснымі хвалямі спадае з адмысловага фантану, задавальняй сабе міжволі прагу да саладункаў - нават самую нястрымную…

Ды й танцы, карагоды, пацехі, віктарыны-конкурсы гэтаксама “выбухаюць” тут, у лёгкай, карункавай прасторы фэсту, шыкоўным прыцягальным фантанам – выбірай на ўсе густы. Музыкі граюць нястомна, моладзь танчыць неўтаймоўна, а спевы абдымаюць усё наваколле.   

Затое потым… Потым самыя адметныя ўдзельнікі Верасовай Студыі, што разгорне працу на фэставай сядзібе, атрымаюць пасвячэнне ў ганаровыя грамадзяне ВКЛ

Спытаеце, што ж гэта за Верасовая студыя такая і што ў ёй мае дзеіцца?.. Ды ўвесь фэст неўпрыкмет штогоду ператвараецца ў студыю. У  мастацкую студыю, што дае права і выбар ствараць хараство, радасць і святло. Напэўна, так усе нашы творчыя памкненні й спаўняюцца, набываюць рэальны воблік – у  шчыльным звязе мінуласці з будучыняй, у суполлі кожнага з кожным, усталяваным тут і цяпер, у насталым дні.  

Але ўсё-ткі Верасовая студыя цяпер, увосень,непадробная. Таемная брама творчасці адчыніцца тут упершыню: блізу багатага Цукеркавага Дрэва мае стацца нешта дзіўнае… Бо сама ж старавечная багіня Жыва ахінае кожнага стваральніка фэсту цеплынёй і ласкавасцю. Кажуць, яна некалі жыла ў гэтых пушчанскіх абшарах і аберагала першых насельнікаў мястэчка. Кажуць, і найменне тады сёньняшні невялічкі гарадок меў жыццясцвярджальнае – ЖЫВЯНЕЦ.  Мабыць, з тае прадаўнасці якраз і доўжыцца добры звычай збірацца разам і святкаваць САМОЕ ЖЫЦЦЁ, надаваць яму салодкі водар шчасця?.. 

Цукеркавы фэст… Змаўкае гамана і… застаецца цёплы спамін пра сустрэчу з Салодкай Паннай, што рассыпае ў дар цукеркі - за мудрасць, кемнасць, спрыт і ўмельства, з божышчам уцех і забаў Насалодам, што вядзе фэставы рэй аж да самага бліскавічнага фаер-шоу.

Застаюцца ў паветры карамельны водар, празрыстая мелодыя фэставай песні і водбліскі вогнішчаў. Застаецца мара патрапіць у Вялікае Княства Ласавання зноў ды ўсмак падэгуставаць новыя прыдумкі кандытараў, удзячна павезці дамоў пакункі набытых прысмакаў і адмысловыя вырабы майстроў.    

Аднак жа ня толькі на кароткія ўрокі смакавання збірае Верасовы фэст. Тэатр “Майстэрня ўражанняў”, вандроўны тэатрык “Гістрыён”, конна-спартовы клуб “Залатая шпора”, клуб гістарычнага танца “Версаль”, гурты  “Хорціца”, “Літы талер”, “Лютавер’е”, “На таку”, “Сёмуха”, Hardwood, Dzivasil, “Вырай”, “Ракаўскі гасцінец” і “Тутэйшая шляхта” ды іншыя сутворцы РАДАСЦІ спраўна “зарганізуюць перасяленнне душ” у старажытнасць. Ці хаця б… часовага адсялення з пыльнага і мітуслівага гораду.

А ўжо найгалоўны наш госць – знакаміты фольк-рокгурт “PAWA”, што ўпершыню завітае на фэст з намерам зладавання этнадыскатэкі, маем спадзеву, ператворыць былую панскую сядзібу ў танцпляц, на якім пераўзновіцца час - і жарсныя скокі ды спевы павяртаюць людзтва да каранёў, абуджаных рытмамі Традыцыі. Той векавечнай Традыцыі, якая мудра спалучае ў сабе ўсё – збытнасць і сучаснасць, насалоду і навучанне, знаёмствы і падарункі. Бо так было-чынілася некалі ў гэтым Краі нашымі папярэднікамі, якія ўмелі напоўна працаваць і захапляцца, любіць і марыць. І…ласавацца – не стамляцца!

Выказваем падзяку кампаніі “Уся Паліграфія”

Спрятать
26.06.2012

Хто знайшоў цукерыну шчасця?

 

 Усё сталася так, як мелася быць: Цукеркавы фэст у Івянцы ўзварушыў спакой і ціхмянасць мястэчка і апоўначы неяк раптоўна, быццам яскра з вогненнага шоу, закончыўся. Бо казкі нязменна заканчваюцца - тое вядома ўсім. Заканчваюцца, зноў-такі неадменна ў вякох, перамогай. Завершылася й наша салодкая казка – казка-вандраванне ў гісторыю свайго Краю. І, як здараецца ў казцы, паўставалі тут перашкоды, якія давялося адольваць, трываючы выпрабаванні. 

 Да гонару ўсяе каманды, што вяла людзей дарогамі салодкага пазнання гісторыі, усе выпрабаванні мы адужалі. І выйшлі ў будучынь пераможцамі. Бо іначай...

Подробнее

 

Усё сталася так, як мелася быць: Цукеркавы фэст у Івянцы ўзварушыў спакой і ціхмянасць мястэчка і апоўначы неяк раптоўна, быццам яскра з вогненнага шоу, закончыўся. Бо казкі нязменна заканчваюцца - тое вядома ўсім. Заканчваюцца, зноў-такі неадменна ў вякох, перамогай. Завершылася й наша салодкая казка – казка-вандраванне ў гісторыю свайго Краю. І, як здараецца ў казцы, паўставалі тут перашкоды, якія давялося адольваць, трываючы выпрабаванні. 

 

 Да гонару ўсяе каманды, што вяла людзей дарогамі салодкага пазнання гісторыі, усе выпрабаванні мы адужалі. І выйшлі ў будучынь пераможцамі. Бо іначай казка папросту не збылася б. А дапусціць такое ніхто з нас ня мог: князі, рыцары, шляхта, Пушчавік, Насалод, розныя міфалагічныя істоты – усе ж яны таксама ў прадаўнасці маюць свой статус і адстойваюць векавечную годнасць. Нават Русалкі, што няспынна дзівіліся смачнаму святу. Нават люты Цмок, які змірэнча пагадзіўся ператварыцца на час фэсту ў лагоднага Цімоха. А тым больш Жар-птах, адораны здольнасцю цудным чынам прыхарошваць і падмалоджваць стомленых у зямных клопатах спадарынь і спадароў, раздаючы на шчасце залатое пер’е і маладзільныя яблыкі. Ну, а ўслед за ім падабрэў і двайнік ягоны – Жах-птах. Затым выявілі нейкую сваю праўду і здані, што туляліся ў ваколіцах старога панскага дому, і розныя пачваркі, звыклыя шкодзіць ды зламыснічаць… 

Цукеркавы Фэст

 Карацей, казка разгортвалася, як і належыць казцы: ліха ды цемра адступалі, адсланяліся, а святло і мудрасць урачыста ўзыходзілі над трымцлівай прасторай фэсту, поўнай радасці і даверу, цеплыні і надзеі. Дзеля таго ж насамрэч і задумляўся гэты незвычайны фэст – падарожжа ў свет паданняў і легенд, падсалоджанае цукеркамі нашай кампаніі. Дзеля таго мы склікалі народ у старажытнае мястэчка, абяцаючы адкрыцці і знаходкі, разгадкі таямніц і сустрэчы са слыннымі продкамі, з вялікім родам гэтай зямлі, распасцертай між Захаду і Ўсходу, між мінуласцю і прышласцю, між памяццю і марай. 

 

 Уцешна верыцца, што нашы спадзевы споўніліся: хто быў ахвочы ня толькі паласавацца саладункамі, але яшчэ й нешта ўведаць, намацаць свае этнічныя карані, каб нажывіцца магутнай сілай повязі і еднасці, той знайшоў-такі ключ ад куфра са скарбам. А каму карцела адно нахапацца ласункаў, таму на долю выпала трошку расчараванняў. 

 

 Якраз пра гэта - пра частункі салодкія і частункі інтэлектуальныя ды мастацкія - варта вось цяпер пагаварыць. Гэтак бы мовіць, наспеў час. Бо казка, яна ж абавязкова нешта раскрывае, што было дагэтуль прыхавана, нешта падказвае, пра што дагэтуль не здагадваўся, і нечаму навучае, чаго й блізка дасюль ня ўмеў. Таму настае хвіля ісціны: а што ж мы ўсе разам уразумелі на доўгім шляху азнаямлення з традыцыямі папярэднікаў?.. Што змаглі пераняць з прадаўнасці, каб удзячліва перадаваць і далей, у рукі спадчыннікам? Бо зусім жа недарэмна ўвесь фэст зладоўваецца на паданнях пра Івянец і ягоных насельнікаў, якія жылі тут, кахалі, змагаліся з нягодамі некалі, да нас, і пакінулі па сабе прыкметны след і якія памкнёна збудоўваюць тут свае лёсы цяпер.  

Цукеркавы Фэст

 І зноўку натрапляем на знак (казкавая пуціна заўжды ўквечана знакамі – адно застаецца іх расчытваць і разумець): фэст Цукеркавы адбыўся сёлета трэці раз. А трэцім разам паслядоўна здараецца тое, што ёсць і з’явілася асновай - пачаткам і вынікам - пэўнае дзеі альбо падзеі.   

 

 І гэтак: да трэцяга фэсту мы добра-такі пабагацелі на сяброў і прыязнікаў. Гэтым летам ужо ня мы расшуквалі музыкаў ды апавядальнікаў івянецкай гісторыі, але яны самі прыходзілі нам на падмогу. А як жа іначай: тыя паданні, што ажываюць на фэсце, прыцягальна вабяць у сваё магічнае кола ўсё новых і новых шукальнікаў найбагатшага скарбу ў свеце – скарбу духовага. Здавалася б, нічога звышардынарнага на нашым фэсце не адбываецца. А вось пачуванне ратункавай прыналежнасці да Бацькаўшчыны знекуль “вырастае” і мацуецца. Прынамсі, шмат хто са сталых наведнікаў шчыра ў гэтым прызнаецца. Чым вам не скарб – ведаць, што ты не адзінокі, не самотны на сваёй Айчыне, што за табой і перад табой абарончая сіла цэлага народу, з’яднанага, злучанага ў часе і прасторы агульнай гісторыяй, агульнымі звычаямі, агульнай мовай (хай сабе й знямелай у сённяшніх умовах забыцця) і агульнымі здабыткамі?

 

 Аднак у гэтай плашчыні – вышуку скарбу – якраз і ўзніклі некаторыя недарэчнасці. Відаць, немалая частка нашых сучаснікаў, якія збіраюцца ўжо каторы год на фэст, найперш маюць намер займець як найбольш цукерак. Ды яшчэ й задарма. Маўляў, таксама скарб, і не які-небудзь абстрактна-міфічны, а цалкам матэрыяльны – можна ўдосталь насмакавацца. І ўсе гэтыя чаканні выглядаюць зусім натуральнымі: фэст жа цу-кер-ка-вы. Закавыка крыху ў іншым: чым больш ласункаў кампанія “Івкон” гатова раздорваць, тым  вастрэй паўстаюць пытанні этычныя. Па ўсім бачна, з этыкай у нашага людства адносіны надта ж хваравітыя. Бо як яшчэ расцэньваць тое, што адбывалася на фэставай сядзібе два гады запар, калі па цукеркі кідаліся гвалтам, папіхаючы і старых і малых, збіваючы з ног валантораў, якія разносілі пачастункі з памкненнем, каб дасталося ўсім? Ды хапалі сабе на спажыў найбольш нахабныя і спрытныя, а чалавек інтэлігентны папросту патрапляў у агрэсіўнае поле пажаднасці і прагнасці. 

 

 Дзіва дзіўнае, але, здаецца, у нашым грамадстве дабрачыннасць абуджае не высакародныя праявы душы, а роўна наадварот: частка святочнага люду, як толькі заўважае дзе-кольвек праяву тае самае дабрачыннасці, раптам ператвараецца ў сквапнікаў, толькі й здатных урваць і прысвоіць…

 Гэткім чынам, раздадзеныя на першых двух фэстах дзве і паўтары тоны цукерак, адпаведна, ня тое каб выклікалі рэакцыю ўдзякі і павагі адно да другога, а справакавалі ледзь ня свары і бойкі за які пачачак карамелі. Вось вам і адказ, чаму цяпер, на трэцім фэсце, “Івкон” абмежаваў дарункавасць. Мы доўга і настойліва вышуквалі нейкі адмысловы прынцып раздавання саладункаў, які дазволіў бы і ўсіх пачаставаць і не справакаваць гэтым разам лаянак ды праяў злосці і бескультур’я.

 

 Прыдумалася ўрэшце ня надта арыгінальная з’ява: прапанаваць пакуначкі цукерак на падыходзе нашага маляўнічага шэсця да фэставай сядзібы. Тут ужо адыгрываў сваё шанцунак: каму пашчасціць на той пакуначак натрапіць, а каму й не… Дык, зрэшты, гэтак ці не штодня з намі адбываецца ў вялікіх гарадах: маркетолагі завабліваюць у бутыкі  ды крамы падобным спосабам, і заўсёды некаму выпадае атрымаць падарунак, а нехта застаецца ні з чым. 

 

 Затое… Затое мы трошку ўпарадкавалі нарэшце безладзь, якая панавала цягам двух гадоў блізу кропак раздавання цукерак. І заадно прастымулявалі дзяцей ды моладзь на ўдзел у гульнях, конкурсах і віктарынах: менавіта за ўдзел і перамогу ў разнастайных спаборніцтвах – ад спартовых да мастацкіх і гістарычных – дзятва шчасліва ласавалася нашымі салодкімі прысмакамі. Дый малечы (гэтак да гадоў сямі) і людзі паважнага веку таксама атрымалі ад кампаніі невялічкія дарункі. 

 

 Цяпер выказваюць крыўды некаторыя наведнікі фэсту, якім не ўдалося павезці дамоў, параўнальна з прамінулымі гадамі, поўных кайстраў цукерак: маўляў, зусім дарэмная паездка выйшла. Ды яшчэ да нейкіх “глупотных” гульняў змушалі. Што тут скажаш? У кожнага свая матывацыя. Спадарыня, відаць, не шкадавала сваёй сілы дабрацца да Івянца дзеля збірання пачастункаў ажно на некалькі торбаў. А пра падзяку забылася. Некаторыя ж умеюць падзячыць і за жменьку саладункаў і за працу актораў ды музыкаў. Бо фэст, як і ўсялякая шматлюдная падзея, выяўляе ўзровень нашай унутранай культуры і самапавагі: адзін вымярае гэта кілямі нахапанай дарэмшчыны, а іншы – настроем, энэргетыкай, узаемаабменам інфармацыяй. Такіх з’яў не адрэгламентуеш.      

 

 Аднак мы, кампанія “Івкон”, удзячныя – і тым, хто з намі радаваўся (склалася ўжо своеасаблівая фэставая супольнасць!), і тым, хто падказвае нам недахопы, крытыкуе і нават абураецца. Бо навука ж ніколі не зашкодзіць! А не памыляецца толькі той, хто нічога ня робіць. Мы ж з году ў год, прыслухоўваючыся да людскіх заўваг, удасканальваемся і пераствараем Цукеркавы фэст штогоду наноў, дапаўняючы мастацкую тканку новымі элемэнтамі з традыцыйнага местачковага грунту. 

 

 А вось тут варта запыніцца: шмат хто з нашых гасцей, з усяго відаць, чакаюць ад кожнага фэсту нейкага наватарства. Бо ўсё часцей сыплюцца дакоры такога кшталту: шторазу адно й тое ж, нічога не мяняецца. 

 

 Так, насамрэч у сюжэтнай лініі фэсту анічога не змяняецца. Хіба з’яўляюцца не знаёмыя яшчэ публіцы пэрсанажы ды паказваюць узоры творчасці інакшыя, чым раней, музыкі, спевакі, выканаўцы старадаўніх танцаў. А справа ў тым, што асноўнай мэтай нашага фэсту якраз і ёсць нязменнасць сюжэту. Калі хочаце, звучэннне да яго івенчукоў і наежджых прыхільнікаў старавечнай этнічнай культуры. Бо адпачатна мы збудоўваем усю тэатралізаваную дзею (паўтару ўжо азначанае мною!) на паданнях пра ўзнікненне мястэчка Івянец. Навошта і чаму гэтак? Ды таму, што паданняў ніхто ў свеце не перарабляе: яны - факт мінуўшчыны. А мінуўшчына, як вядома, пад наша ўмяшанне не падпадае. 

 Па ўсёй старой і памятлівай Эўропе падобныя фэсты, заснаваныя на народнай міфатворчасці, жывуць у пэўным месцы і за пэўным часам дзясяткамі гадоў. Дзеля чаго? – спытаеце. Дзеля ўдзелу ў масавай мастацкай дзеі саміх жыхароў якога селішча і гасцей з усіх краёў свету. Так было спрадвек і на зямлі нашай. Як ня верыце, дык наведайце хоць адзін з традыцыйных фэстаў у Вільні: там нічога не зруйнавана, і кожны ведае, ШТО адбываецца, ШТО гэта азначае для яго, ягонай сям’і і ягонай краіны ў плыні гісторыі ды ЯК у гэта ўлучыцца – каб нажывіцца светлай моцы з крыніц вечнага існавання роду. Бо нічога з таго, што ведалі нашы з вамі продкі, нікуды не знікае, усё гатова надаваць нам любові і радасці жыць, святла і веры, каб  збудоўваць будучынь. І роўна праз такія фэсты, наскрозь пранізаныя энэргіяй нашай гістарычнай магуты і годнасці, толькі й магчыма вярнуцца да адзінага на ўсіх вытоку – да вытоку мудрасці і ладу. 

 

 А каб вярнуцца, трэба перадусім павярнуцца – павярнуцца ў той бок, скуль узыходзіць сонца нашай нацыянальнай неўміручасці. Бо толькі той мае пэрспэктыву, хто адчувае і зберагае карані. Хто вядзе нітво сваёй долі ад папярэднікаў да наступнікаў так беражліва, каб не абарвалася лучнасць часоў і пакаленняў. Кампанія “Івкон” узяла на сябе адвагу павесці ўсіх ахвочых шляхам вясёлага, салодкага спазнання жыццядайнай сілы роду. І ў гэтай добрай дарозе мы мяняем толькі фарбы, але ня змест.

 

 Таму, збіраючыся на Цукеркавы фэст наступны, не дзівіцеся, што трэба ехаць у Івянец: казка сама ў дом не прыходзіць, у яе трэба зайсці, гатовым да выпрабаванняў на мужнасць, чысціню і сумленнасць. Івянцу выпала стаць тым містычным мастком, што пралёг між казкай і рэчаіснасцю. Бо менавіта ў Івянцы з’яўляюцца на свет цукеркі, якімі шчодра частуе фэст. І цукерыну шчасця таксама шукаюць таму менавіта ў Івянцы, штогоду, перад сонцазваротам, апярэджваючы пошукі купальскай папараць-кветкі.    

 

 А дарога да цуду – самі ж ведаеце – вымагае немалых высілкаў. Бо й яна, дарога, правярае нас на ўстойлівасць і адданасць. І заклікаць, падвозіць да цуду, да дзіва “Івкон” ніколі, папраўдзе, не намерваўся: хочаш патрапіць у прастору, інакшую за панылую штодзённасць, хочаш правесці дзень з насалодай, - парупся, каб гэта табе дасталося. Такі закон казкі. Аніводная казка не вымалёўвае герою высланай золатам, лёгкай пуцявіны, каралеўскіх палацаў у якасці гатэлю ды россыпу смакоццяў “бяры не хачу”. Здабывайце, спадарства, здабывайце – трошкі ведаў, трошкі асалоды, трошкі пацех і смеху. А трошкі й жаху… А як жа знайсці скарб, не адужаўшы ўсярэдзіне сябе страх? Казка, яна ж якраз і ёсць тым гаючым лекам, што пазбаўляе нас баязлівасці і здраднасці. А ўжо хто з яе што здатны чарпануць, нам загадзя не вядома. 

 Магчыма, той, хто вышукваў танных (альбо й дарэмных) паслуг і сэрвісу, нічога сам не гатовы аддаць і ўкласці – ані часу, ні цярпення, ні даравання, ні спагады – якраз і прамінуў момант спаткання з радасцю. Магчыма, напрыдумляў сабе неверагодных ілюзій – завязуць, адвязуць, адораць, паселяць, пасцелюць, прафэсійнае відовішча пакажуць і нават у прыбіральню за ручку зводзяць. Так, мае любыя, у казках не бывае. Якраз у нашай рэчаіснасці можна схітраваць, падмануць, ухапіць, здрадзіць і… пакрыўдзіцца за тое на некага іншага. А казка – штука суровая: што зладаваў, тое й атрымаў. Таму невідушчаму ў казцы нават і прыбіральні, бывае, нябачна, і дэгустацыя ад яго ўзяла ды схавалася (а насамрэч працавала да 20.00 вечара), і рыцары ды шляхта раптам “няправільнымі” падаліся (нібыта бываюць прафэсіяналы рыцары, князі, пушчавікі, русалкі ці яшчэ хто з нашых стваральнікаў фэсту…). Дый музыкі ці спевакі, акторы ці ўланы прафэсійна казкі не ўчыняюць, а папросту вераць у дабро, якое магчыма знайсці нават у занядбанай пушчы ці на руінах былой раскошы, калі… раскрываеш да таго сэрца. 

 

 На тое ж яна й казка, каб раскрыліся сэрцы і пасвятлелі думкі. І таго, з кім гэткі цуд здарыўся, наша фэставая казка вывела да цукерыны шчасця – да скарбу, які адорвае здольнасцю бачыць нябачнае, чуць нячутнае і гаварыць ня голасам, але душой. Гэткіх назбіралася, дзякуй Вышняму, дастаткова, каму важны быў чын ДАРУ. “Івкон” жа не спаганяў а ні з кога аніякай платы за ўваход у атмасфэру фэсту, не адгароджваўся платамі і заслонамі. “Івкон” радасна дарыў мажлівасць пакаштаваць цукеркі сваёй, івянецкай, вытворчасці ды хоць адным дотыкам дакрануцца да ўцалелай у няспынных войнах і рэзрухах тканкі народнай культуры. 

 

 А каму дарога ў казку выпала горкаю, каму, цынічна-авантурна выправіўшыся ў недалёкі шлях (усяго толькі 70 км), не хапіла мудроты зразумець, што дар і дарога каштуюць дарагога – умельства самому здабыць жаданае, перад тымі ляжыць яшчэ доўгі шлях паразумення: з сабой і са светам. Бо чым больш чалавек ускладае спадзеваў на вырашэнне праблем , паўсталых перад ім, некім іншым, тым часцей ён будзе патрапляць у сітуацыі неспрыяння: калі і ехаць выпадае нязручна-некамфортна, і чэргі па цукеркі занадта вялікія, і прыбіральні знячэўку пахаваліся (замест чатырох відная толькі адна), і ўся дзея не даспадобы, і вярнуцца ў Мінск няма з кім. Так урэшце й складаецца, што, нічога, акрамя злосці, не адчуўшы, даводзіцца пасярод фэсту кіраваць дамоў, хоць наперадзе – самыя цікавосткі! Так жорстка і бескампрамісна расстаўляе акцэнты казка: хочаш гатовага – не займееш ніякага. 

 А, між тым, па ўсім белым свеце падарожнікі сходжваюць тысячы кіламэтраў, каб вынайсці жменьку ведаў і радасці, анічога не патрабуючы: дабіраюцца да самых аддаленых куточкаў планеты без выгод і льгот, начуюць у чыстым полі ў намётах, гатуюць наедак, як у першабытнасці і… шчасліва дзячаць тым мясцінам, што прытуляюць іх і саграюць. Хораша, што шырыцца гэткі вандроўны рух і ў нашых краях. Толькі выглядае смяхотна, калі журналіст ня ўмее сам даехаць да месца свайго камандыравання, авантурысты скардзяцца на нязручнасці авантуры, а нейкая спадарыня ганарыста абвяшчае на ўсю Беларусь (інтэрнэт усё сцерпіць!) пра сваё глыбокае расчараванне: не прывезла мяхоў цукерак, як раней, не насыпалі, не далі, абдзялілі.

Здаецца, варта ўдумліва разважыць: што ж адбываецца з намі, насельнікамі гэтай цёплай і літасцівай зямлі, што мы так і шукаем мізэрнай мажлівасці напасці на таго, хто нешта мала-мальскі робіць, і па-ліхвярску кідаемся на ўсялякую спажыву, каб урваць сабе, адабраўшы ў іншага? Гэта сімптомы ўсё яшчэ жабрацкага сацыялістычнага мыслення: “ствары і дай, а я асуджу”? Ці нейкае навала чужынскай псіхалогіі? Бо дзяды-прадзеды нашы усё разумелі ды ўчынялі інакш. І якраз пра гэта наш фэст – пра ДАБРАЧЫННАСЦЬ. 

 

 Якраз гэта ціха і сціпла засведчыла на фэсце Гільдыя шэф-кухараў Беларусі: цэлы дзень адмыслоўцы-кухары працавалі ў ня надта прыстасаванай пакуль мясцовай карчме, гатуючы розныя этнічныя стравы і прапаноўваючы пасмакаваць іх людству, каб… Каб заробленыя сродкі пералічыць на падмогу дзеткам івянецкага дому-інтэрнату. Бо вось гэтак толькі й мажліва адчуць насалоду: калі маеш што аддаць узамен на прынятае. 

Дык і хто – мяркуеце – знайшоў цукерыну шчасця? Мы, кампанія “Івкон”, ведаем. А вы здагадваецеся? 

                                                                 

Антаніна Хатэнка, аўтар праекту “Цукеркавы фэст” 

  

 

Спрятать
21.05.2012

Цукеркавы Фэст "Ivkon-2012"

Цукеркавы фэст “Ivkon”
16 чэрвеня 2012 г. - 14.00 – 23.00 @ мястэчка Івянец
14.00 плошча Свабоды                           15.00 сядзіба Пятра Дарагунцава
 
…Салодкія прызы і сюрпрызы, карамельныя дэгустацыі, цукеркавыя конкурсы і нават цукеркавы гімн… Невялічкае мястэчка Івянец на Міншчыне штолета на адзін перадкупальскі дзень ператвараецца ў Салодкую казачную краіну, дзе здараецца нават перамяшчэнне ў часе. Бо падарожжа ў гісторыю Краю – чароўнае.
 
І дзеі тут адбываюцца чароўныя, і спатканні лёсавыя. Бывае, апынаешся раптам у іншых зусім каардынатах, чым пачуваўся яшчэ ўчора.
Вось велічна, пад гранне музык, спевы і танцы заснавальнік мястэчка князь Вітаўт абвяшчае Івянец сталіцай Вялікага Княства Ласавання… А гэтае ж права давялося адваёўваць. І князі з рыцарамі годна вытрымалі выпрабаванні. 
 
А тады ўжо… закручваецца віхор падзей і прыгод:
Подробнее
Цукеркавы фэст “Ivkon”
16 чэрвеня 2012 г. - 14.00 – 23.00 @ мястэчка Івянец
14.00 плошча Свабоды                           15.00 сядзіба Пятра Дарагунцава
 
…Салодкія прызы і сюрпрызы, карамельныя дэгустацыі, цукеркавыя конкурсы і нават цукеркавы гімн… Невялічкае мястэчка Івянец на Міншчыне штолета на адзін перадкупальскі дзень ператвараецца ў Салодкую казачную краіну, дзе здараецца нават перамяшчэнне ў часе. Бо падарожжа ў гісторыю Краю – чароўнае.
 
І дзеі тут адбываюцца чароўныя, і спатканні лёсавыя. Бывае, апынаешся раптам у іншых зусім каардынатах, чым пачуваўся яшчэ ўчора.
Вось велічна, пад гранне музык, спевы і танцы заснавальнік мястэчка князь Вітаўт абвяшчае Івянец сталіцай Вялікага Княства Ласавання… А гэтае ж права давялося адваёўваць. І князі з рыцарамі годна вытрымалі выпрабаванні. 
  
 
А тады ўжо… закручваецца віхор падзей і прыгод:
 
  • сустрэчы з князямі – даўнімі валадарамі івянецкіх зямель
  • рыцарскія бойкі і змагарныя пагоні
  • вясёлыя танцы, гульні ды варожбы
  • зухаватыя хлапецкія змаганні ды шляхецкія пацехі
  • рамесныя выставы, кірмаШЫКі і майстар-класы
  • сярэднявечныя латарэі
  • пошукі івянецкага скарбу і таемнай цукерыны шчасця
  • віктарыны, конкурсы ды нечаканыя ўзнагароды
  • дэгустацыя  цукерак
  • этнічная карчма і майстар-класы народнага кухарства
  • знаёмства з міфічнымі істотамі Налібоцкай пушчы
  • праездка на рэтрааўтамабілях
  • конна-спартовае шоу уланаў
  • заплывы на каноэ і байдарках
  • вечаровая этнадыскатэка
  • вогнішча і фаер-шоу
 
Фэст уладоўваюць
  • анімацыйны тэатр“Майстэрня ўражанняў”
  • этнагурты“На таку” і “Сёмуха”
  • узорны дзіцячы духавы аркестр“Няшота”
  • гурты старадаўняй музыкіі спеваў:
  • Irdarath, Terravagantika, Тутэйшая шляхта”,
  • “Старая Літва” пана Скіргайлы Паланэцкага
  • гурт гістарычных бальных танцаў “Версаль
  • школа ірландскіх танцаў Celti Dragon
  • падарожны тэатрык “Гістрыён”
  • музычныгурт“Маланка аркестр”
  • фолькмадэрн-гурт “Унія
  • гурт паляўнічай музыкі “Бекас
  • бард-дуэт “Антонаў і Мязецкі
  • конна-спартовы клуб “Залатая шпора
  • клуб рэтрааўтамабіляў
  • клуб сабак хортаў
  • клуб “Аэратур Балунс” (паветраны шар)
  • турыстычнае прадпрыемства“Зялёная каманда”
 
Цукеркавы фэст у Івянцы… Тут кожнаму ўдосталь радасці, святла і адкрыццяў.
Да заходу сонца. Да бліскавічнага фаер-шоу…
Падсаладзі дзень!
 
СП “Івкон” ААТ: 8 017 216 19 76
Вэлком: 8 029 116 19 76
МТС: 8 029 270 41 78
Лайф: 8 025 69 87 5 87
Івянецкі музей традыцыйнай культуры:
8 017 72 53 5 83
Спрятать
11.05.2012

“Івкон” збірае гасцей

Цукеркавы фэст “Іvkon” – шыкоўная вандроўка ў мінуласць, у незвычайныя спаміны і прыгоды

Подробнее

Калі ваша сэрца раскрыта да дзіва і вы ўмееце глянуць на свет па-дзіцячы даверліва…   Калі вы здольны напоўна смакаваць дарункі жыцця… Калі вабяць вас нязведаныя дарогі, таемства легенд і міфаў… Калі вы гатовы адкрыць старадаўні куфар гісторыі… адолець лютага Цмока… перамагчы ў конкурсах, віктарынах ды спаборніцтвах на дужасць і спрыт … убачыць і расчытаць знакі лёсу…

вас насцігне… час адкрыццяў і знаходак. Бо цуд абавязкова аднойчы здараецца.

Далучайцеся да змагарных паходаў і пацешных забаў. Да варожбаў, спеваў, танцаў, гульняў... Да шляхецкага чыну жыцця – хоць на адзін дзень, у адным старадаўнім мястэчку... Дзе чакае свайго вынаходцу незвычайная цукерына Салодкае долі.

 Гэта цёплая згадка маленства. Гэта Радасць быць Разам! Распачнём “смачнае” пазнанне роднага Краю!

Падсаладзі дзень!

Цукеркавы фэст “Іvkon” – шыкоўная вандроўка ў мінуласць, у незвычайныя спаміны і прыгоды.

Толькі аднойчы ўлетку, толькі з “Івконам”

ЛАСАВАЦЦА – НЕ СТАМЛЯЦЦА!

 

 

16.06.2012 г.п. Івянец 14:00 ад пл. Свабоды

Чакаем Вас!

 

Спрятать
10.05.2012

Мы ў часопiсе "Таксi"

 

На вокладцы - Канстанцiн Глускин (Лермонтов)
На развароце - карта фэсту
Подробнее

Цукеркавы Фэст - 16 чэрвеня 2012

Вокладка часопiсу "Таксi" у маi 2012

Канстанцiн Глускiн (Лермантаў)

Обложка

Разварот часопiсу "Таксi" у маi 2012

Карта нашаго фэсту

 

Разворот

 

Спрятать